May 14th, 2008
Pošuki liepšaha žyćcia… Mnie zaŭsiody padavalasia, što treba zastavacca čałaviekam va ŭsich vypadkach, navat kali niama čaho jeści. Adnak, što kazać ab tych, chto zjechaŭ u tuju ž Amieryku z falšyvymi dakumentami, jakija śviedčać, što hety “čałaviek” tak zvany “palityćny ŭciakač“? Moj siabra sutyknuŭsia z mahčymaj departacyjaj, bo amierykanskija sudździ ličać biełarusaŭ padmanščykami z-za taho, što vialiki adsotak emihrue ŭ Amieryku jak “palituciakačy” z padroblienymi dakumentami. Navošta?
Što da mianie, plianuju žyć na Radzimie, navat kali z-za maich palityčnych pohliadaŭ budzie cisk na miane j maich blizkich, a pracu znajści davoli liohka, na maju dumku…
Posted in Mierkavańnie | No Comments »
May 7th, 2008
Jakija apošnija naviny ŭ mianie? Chm… Navat i nia viedaju, alie niešta ŭsio ž taki treba napisać
Bo apošni tydzień usio namahaŭsia stvaryć paviedamlieńnie, adnak nie bylo natchnieńnia.
Nia tak daŭno stvaryŭ na rasiejskim partalie “vkontakte.ru” hrupoŭku, pryśviečanuju śviatam dy abradam biełarusaŭ, pakul 25 udzelnikaŭ… Budzie bolš, bo materyjaly buduć abaviazkova cikavymi!
Miž inšym, hetaje paviedamlieńnie ja pišu biełaruskaj łacinkaj, tak-tak. Darečy, u biełarusaŭ jość akramia kirylicy dy łacinki jašče j arabica.
Spadziajusia, što z hetym zapisam, ja pačnu čaściej pisać siudy…
Posted in Biaz rubryki | No Comments »
December 25th, 2007
Posted in Biaz rubryki | No Comments »
November 30th, 2007
Я ня зьбіраюся падтрымліваць тых, хто абвінавачвае беларусаў у тым, што яны памяркоўныя, але ж… Але ж учора едучы раніцай у грамадзкім транспарце - аўтобусе 22-га маршрута, я апынуўся сьведкам рэакцыі пасажыраў на абвестку, што ў сьнежні скасоўваюцца ільготы (чаму ня ў студзені? можа не хапае грошаў на ёлку перад Палацам Рэспублікі? Ці прбалема больш глабальней - трэ будаваць чарговы лядовы палац?) Дык вось, вяртаючыся да рэакцыі… Між іншым, якой рэакцыі? Ніякай рэакцыі ня было, усё як звычайна.
Але, пасьля артыкула спадара Нікалайчука (Ежедневник, #308), я зразумеў, што ня так ужо ўсё кепска!
Posted in Aburyła, Biełaruś | No Comments »
November 17th, 2007
Нарэшце я вызваліўся ад розных спраў і распрацаваў новую канцэпцыю для майго праекта swargo.GameDev Сакрэты Казуальных Гульняў. Сумна ад таго, што каб прыйсьці да бягучай канцэпцыі, я быў вымушаны страціць шмат часу - бо пазьбягаў думаць аб зьмене напрамку развіцьця бачыны. Але ў выніку, на сёньняшні дзень атрымалася нармалёвая бачына, дзе ўжо зараз можна знайсьці нешта новае ды унікальнае. Read the rest of this entry »
Posted in Hulniabud, Mierkavańnie | No Comments »
November 15th, 2007
Мабыць, няблага было б стварыць некалькі падкастаў на тэму гульнябуда? Добрая ідэя? Я лічу, што так! Мяркую, што гэта будзе цікава слухаць беларускім распрацоўшчыкам, асабліва тым, хто жыве за мяжой.
Вось толькі… А што павінны зьмяшчаць падобныя падкасты? Шчыра кажучы, я ня ведаю, але маю некаторыя разважаньні, кшталту таго, што мае падкасты не павінны зьмяшчаць навінаў, каб захоўваць актуальнасьць як мага доўгі тэрмін. Read the rest of this entry »
Posted in Hulniabud, Mierkavańnie | No Comments »
November 14th, 2007
Учора вырашыў зрабіць ралійны рухавічок. Прыдумаў, нават, назву - «Dzvina Engine». Мяркую, што на гэтым рухавічку будзе створаны, у рэшце рэшт, часова прыпынены праект «Swine.cing». У тэхнічным пляне рухавічок ня будзе вельмі хуткім або тэхналягічным, то бок ён будзе стварацца на зьвязку Blitzmax + Irrlicht Engine + Ageia PhysX (RubuX Wrapper). На маю думку Irrlicht Engine мае слабейшы за OGRE рэндэр, але гэта больш прынцыпова для гульняў AAA класу. Read the rest of this entry »
Posted in Hulniabud | No Comments »
November 11th, 2007
30 дзён ночы… Добрая назва для фільма, жанр якога “перажыць жах“. Вось толькі мае рацыю дадаць да назвы жанру фільма яшчэ такі допіс - “камедыя“. Насамрэч, даволі шмат прышпільных момантаў, якія дапамагаюць гледачам разам з героямі гэтай стужкі перажыць 30 дзён. Дзякуй прадзюсерам, што яны не зразумелі літаральна назву кінастужкі, таму паказваюць моманты, якія адбываліся ў першы дзень, далей 18-ты дзень, потым 27 (калі не замінае памяць) ну й нарэшце апошні, трыдцаты, дзень.
Чытаючы водгукі на розных тэматычных бачынах, я сутыкаўся з тым, што людзі часьцей за ўсё крывяць морду ды пішуць, кшталту “нецікавы фільм, нясьмешны і ўвогуле, сцэнарысты павінны выпіць йаду“. Што можна казаць пра гэтых людзей? Спадарства, калі Вы глядзіцё толькі элітарнае кіно, навошта хадзіць на стужкі, якія зняты па коміксу? Й потым, здаецца, што ў Беларусі прыхільнікаў коміксаў усяго некалькі адсоткаў… астатнія чытаюць толькі Дастаеўскага, Талстога, Каэльё і г.д., падобную літаратуру. Жыве Беларусь! Жывуць Коміксы! Read the rest of this entry »
Posted in Mastactva, Mierkavańnie | No Comments »
November 6th, 2007
Нарэшце я адчуў сябе “белым” чалавекам. Дагэтуль я меў толькі Visa Electron, якой ня мог разлічвацца ў сеціве. А мне неабходна было набываць й Skype Creditы, й адтэрміноўваць дамен Swargo.com, й за шмат яшчэ чаго аддаваць грошы. Адкрываць жа ш Visa Classic чамусьці ахвоты ня маю.
На тым тыдні я, усё ж такі, вырашыўшы пакласьці канец гэтаму мардаваньню, паехаў у PriorBank з мэтай стаць уладальнікам Visa Internet. Прыехаўшы туды, калі не памыляюся - у чацвер, я быў непрыемна зьдзіўлены - можна было ня ехаць у банк, а адразу ў сеціве запоўніць патрэбныя фармуляры ды адаслаць на атрыманьне Visa Internet. Потым заставалася толькі прыехаць ды падпісаць дагавор. Таксама, што ўжо прыемна, PriorBank пры стварэньні такой карткі дае зьніжкі студэнтам, так калі ахвоту будзе мець звычайны спадар - яму трэба будзе аддасьці за картку 14 даляраў, а студэнтам жа толькі 10 даляраў.
Read the rest of this entry »
Posted in Biznes, Pryvatnaje | 2 Comments »
November 5th, 2007
Ня так даўно выйшла ў сьвет новая аперацыйная сістэма ад Apple - MacOS X 10.5 Leopard, але гэтая АС была даступна яшчэ за паўгады падпісчыкам (трэ было заплаціць за ADC Membership 499 даляраў). І за гэты час (я проста ўпэўнены ў гэтым) можна было вельмі дасканала пратэсцьціраваць свае праграмныя прадукты . Але ж GarageGames зьдзіўляе…
Зьдзіўляе тым, што дагэтуль няма ніякіх навін аб тым, калі будзе абноўлены іхні, даволі папулярны, прадукт Torque Game Builder. Выявілася праблема - няверная апрацоўка “мышкі”, і гэтая праблема прысутнічае як на Intel, так і на PowerPC версіях.
Так, распрацоўшчыкі абяцаюць як мага хутчэй выправіць сітуацыю ў наступным рэлізе, але што яны рабілі дагэтуль? У GarageGames даволі пасьпяховы бізнэс, яны здымаюць пад офіс вялікае памяшканьне ды супрацоўнічаюць з такімі кампаніямі як Microsoft, іхнюю рэкляму можна ўбачыць у прэстыжных мас-медыя.
—————-
Now playing: Krypteria - Lost
via FoxyTunes
Posted in Aburyła, Biznes, Hulniabud | No Comments »