Прыгонныя гастарбайтары

Thursday November 20th, 2008

Прачытаў толькі што на Рамблеры навіну - “Расейцам будуць выдаваць ліцэнзіі на гастарбайтараў”… І вось такое ўражаньне, што ў Расеі зноў ўвялі прыгоньніцтва. А на кожны Юр’яў дзень гастарбайтары змогуць пераходзіць да іншых расейцаў…

kostya78: “А раз на рік, в день свого народження, Путін буде давати “вольні” як знак найвищої милості до своїх холопів.

Яблыкі й 21 адсотак

Sunday November 16th, 2008

Рэгулярнае ўжываньне яблык спрыяе павялячэньню тэрміну жыцьця чалавека, а таксама амалажэньню арганізма. Так сьцьвярджаюць брытанскія навукоўцы з Інстытута дасьледваньняў ежы горада Норыч.

Яны вынайшлі ў яблыках складаны элемент, які амалажвае сэрца, паляпшае цыркуляцыю крыві й падвышае ўзровень аховы ймуннай сыстэмы. Элемент, які называецца эпікатэхін паліфэнол, валодае унікальнай здольнасьцю пазытыўна ўплываць на сэрцава-судзінную сыстэму, у тым ліку падтрымлівая эластычнасьць крывяносных судзін.

Read the rest of this entry…

Сыстэмы кіраваньня праектамі

Thursday November 13th, 2008

Працоўная вэрсія майго артыкула на тэму “Сыстэмы кіраваньня праектамі”. Кампутары ў значнай ступені паспрыялі паляпшэньнію ўмоў працы офісных службоўцаў. Й зьяўленьне шэрагу офісных аплікацый (кшталту Microsoft Office, OpenOffice) можа разглядацца як яскравы прыклад менавіта гэнага паляпшэньня.

Сядзець дома ды піць каву або гарбату, пры гэтым вырашаць службовыя задачы… Мне падаецца, што напэўна адзін раз, але прыходзіла такая думка якому-небудзь службоûцы ў офісы.

Паўстае пытаньне, а што перашкаджае арганізаваць працу, каб усе супрацоўнікі сядзелі па дамах? Або, калі ня ўсе супрацоўнікі, дык іх частка. А перашкаджае непасрэдна адсутнасьць сыстэмы, якая бы дапамагла ў самой арганізацыі працы. Read the rest of this entry…

Вандалы ў Курапатах

Sunday November 2nd, 2008

1 лістапада а палове на 22 гадзіну ва урочышчы Курапаты грамадзкія актывісты затрымалі двух маладзёнаў, якія ламалі крыжы.

Пасьля актаў вандалізму напачатку тыдня грамадзкія актывісты кантралявалі ўрочышча. Як паведаміў адзін зь актывістаў, ён і ягоны сябра патрулявалі ўрочышча і пабачылі двух маладзёнаў, якія падышлі да крыжоў і пачалі іх ламаць. Яна павалілі і зламалі пяць крыжоў. Грамадзкія актывісты затрымалі іх і выклікалі супрацоўнікаў міліцыі Менскага раённага аддзелу ўнутраных справаў.

Паводле актывіста, вандалы былі нецьвярозыя, нецэнзурна лаяліся. Пакуль чакалі прыезду міліцыі, хлопцы выклікалі сваіх бацькоў.

Read the rest of this entry…

Канфлікт на Каўказе: інфармацыйная альтэрнатыва

Friday October 31st, 2008

Праблема прызнання ці непрызнання Рэспублікай Беларусь незалежнасці дзвюх самаабвешчаных рэспублік Грузіі - Паўднёвай Асеціі і Абхазіі - працягвае ўсплываць у адносінах паміж РБ і РФ. Нягледзячы на тое, што відавочнага ціску з боку Расіі на нашу краіну ў гэтым пытанні не назіраецца, гэтую тэму раз-пораз закранаюць палітыкі як адной, так і другой дзяржавы, не дазваляючы меркаваць, што яна зусім зышла з двухбаковых адносін. Матэрыял скапіяваны з Expertby.org

Read the rest of this entry…

Панарамы Вільні

Monday October 27th, 2008

Вільня дзіўны летуўскі горад, які дагэтуль захоўвае свае гістарычныя помнікі ды атмасфэру. О, што сказаць пра атмасфэру - яна цудоўная, яна чароўная. Старыя вуліцы, прыгожа аздобленыя крамы, кавярні ды проста падваконьнікі звычайных кватэр. Цікава, колькі каштуюць кватэры ў Вільні…

Read the rest of this entry…

Сёньня - Вільня

Monday October 27th, 2008

Спадарства, паспрабую (па-магчымасьці) пакідаць запісы з фотаздымкамі/панарамамі Вільні ;-) Прыеду ў любую Беларусь ажно толькі 10 лістапада!

Рэкляма ў падкастах

Sunday October 12th, 2008

Прэзентую вашай увазе артыкул, які я напісаў яшчэ ў чэрвэні 2008 года як даклад ва ўнівэрсітэт, пра тое, што такое падкастынг, падкаст-тэрмінал і падкаст. Падкастынг у замежжы й Беларусі. Асаблівасьці падкастаў пры разгляданьні іх як рэклямнага носьбіта.

Пасьля канфэрэнцыі DI.by, я ўзгадаў пра гэты матэрыял. Ён можа ўжо й ня так актуальны, але ж навошта яму ўвесь час, пакуль я яго ня выдалю, ляжаць на паслугачах Google Docs? ;-) Таму, чакаю вашых камэнтараў! Read the rest of this entry…

Анімацыя: Ад алоўка да піксэля

Saturday October 4th, 2008

61 мэгабайт (528 старонак) тэксту, карыснага для распрацоўшчыкаў гульняў, для пачынаючых аніматараў, для простых аматараў анімацыі. Пасьля таго, як вы прачытаеце гэтую кнігу, вы будзеце даволі дасканала разумець увесь працэс стварэньня мультыка.

Упэўнены ў тым, што гэная кніга вельмі дапаможа распрацоўшчыкам гульняў з-за яе накіраванасьці на распрацоўку персанажаў, бо шмат якія студыі, якія ствараюць гульні, маюць з гэтым пэўныя праблемы.

Калі вы нават не працуеце з кампутарнай графікай, вам усё роўна будзе цікава прачытаць кнігу - яна пачынаецца з традыцыйнай анімацыі. Спадабалася, што ў кнізе шмат малюнкаў, з-за чаго ангельскую мову можна ведаць на ніжэй сярэдняга ўзроўні.

Кнігу можна або сьцягнуць, або атрымаць ў лічбавым фармаце ад мяне. Read the rest of this entry…

Балятаваньне ў парлямант

Tuesday September 30th, 2008

Шаноўнае спадарства, гэты запіс будзе прысьвечаны не таму, як прайшлі парлямандзкія выбары - 2008, а таму, што я маю намер балятавацца ў парлямант праз чатыры гады. Так, я разумею, што, у сёньняшней Беларусі парлямант амаль нічога не вырашае… аднак, ёсьць жаданьне нешта зьмяніць.

Таму, быў бы вельмі прызнаны, калі вы дапамаглі бы мне ў розных нюансах, кшталту, з чаго пачынаць? Добра разумею тое, што пачынаць трэба ўчора, а не як усе кандыдаты - перад выбарамі. :-)

Жыве Беларусь!