Archive for 07:21 AM

Рэакцыя на ільготы

07:21 AM

Я ня зьбіраюся падтрымліваць тых, хто абвінавачвае беларусаў у тым, што яны памяркоўныя, але ж… Але ж учора едучы раніцай у грамадзкім транспарце - аўтобусе 22-га маршрута, я апынуўся сьведкам рэакцыі пасажыраў на абвестку, што ў сьнежні скасоўваюцца ільготы (чаму ня ў студзені? можа не хапае грошаў на ёлку перад Палацам Рэспублікі? Ці прбалема больш глабальней - трэ будаваць чарговы лядовы палац?) Дык вось, вяртаючыся да рэакцыі… Між іншым, якой рэакцыі? Ніякай рэакцыі ня было, усё як звычайна.

Але, пасьля артыкула спадара Нікалайчука (Ежедневник, #308), я зразумеў, што ня так ужо ўсё кепска!

Адраджэньне swargo.GameDev

03:52 AM

Нарэшце я вызваліўся ад розных спраў і распрацаваў новую канцэпцыю для майго праекта swargo.GameDev Сакрэты Казуальных Гульняў. Сумна ад таго, што каб прыйсьці да бягучай канцэпцыі, я быў вымушаны страціць шмат часу - бо пазьбягаў думаць аб зьмене напрамку развіцьця бачыны. Але ў выніку, на сёньняшні дзень атрымалася нармалёвая бачына, дзе ўжо зараз можна знайсьці нешта новае ды унікальнае.

Пазбавіцца ад форума, як папярэдняй канцэпцыі, вымусіла нулёвая актыўнасьць удзельнікаў, і як першапрычына - маленькая колькасьць удзельнікаў. А бачыць, як на форуме размаўляюць між сабой адміністратары… дзіўна. Й сьмешна! (далей…)

Падкасты па гульнябуду?

12:53 AM

Мабыць, няблага было б стварыць некалькі падкастаў на тэму гульнябуда? Добрая ідэя? Я лічу, што так! Мяркую, што гэта будзе цікава слухаць беларускім распрацоўшчыкам, асабліва тым, хто жыве за мяжой.
Вось толькі… А што павінны зьмяшчаць падобныя падкасты? Шчыра кажучы, я ня ведаю, але маю некаторыя разважаньні, кшталту таго, што мае падкасты не павінны зьмяшчаць навінаў, каб захоўваць актуальнасьць як мага доўгі тэрмін. (далей…)

Рухавічок «Дзьвіна», ці ня трэба забойцаў!

12:17 AM

Учора вырашыў зрабіць ралійны рухавічок. Прыдумаў, нават, назву - «Dzvina Engine». Мяркую, што на гэтым рухавічку будзе створаны, у рэшце рэшт, часова прыпынены праект «Swine.cing». У тэхнічным пляне рухавічок ня будзе вельмі хуткім або тэхналягічным, то бок ён будзе стварацца на зьвязку Blitzmax + Irrlicht Engine + Ageia PhysX (RubuX Wrapper). На маю думку Irrlicht Engine мае слабейшы за OGRE рэндэр, але гэта больш прынцыпова для гульняў AAA класу.З фізікай абставіны куды цікавей — Ageia PhysX найхутчэйшая і найлепшая фізіка. BlitzMax жа абраны дзеля таго, каб прадаваць(ліцэнзаваць) гэты рухавічок. А чаму не? (далей…)

Маё бачаньне “30 days of night”

12:32 AM

30 дзён ночы… Добрая назва для фільма, жанр якога “перажыць жах”. Вось толькі мае рацыю дадаць да назвы жанру фільма яшчэ такі допіс - “камедыя”. Насамрэч, даволі шмат прышпільных момантаў, якія дапамагаюць гледачам разам з героямі гэтай стужкі перажыць 30 дзён. Дзякуй прадзюсерам, што яны не зразумелі літаральна назву кінастужкі, таму паказваюць моманты, якія адбываліся ў першы дзень, далей 18-ты дзень, потым 27 (калі не замінае памяць) ну й нарэшце апошні, трыдцаты, дзень.

Чытаючы водгукі на розных тэматычных бачынах, я сутыкаўся з тым, што людзі часьцей за ўсё крывяць морду ды пішуць, кшталту “нецікавы фільм, нясьмешны і ўвогуле, сцэнарысты павінны выпіць йаду”. Што можна казаць пра гэтых людзей? Спадарства, калі Вы глядзіцё толькі элітарнае кіно, навошта хадзіць на стужкі, якія зняты па коміксу? Й потым, здаецца, што ў Беларусі прыхільнікаў коміксаў усяго некалькі адсоткаў… астатнія чытаюць толькі Дастаеўскага, Талстога, Каэльё і г.д., падобную літаратуру. Жыве Беларусь! Жывуць Коміксы! (далей…)

Visa Internet, ці SkypeOut без праблемаў!

11:39 PM

internet_priorbank.jpgНарэшце я адчуў сябе “белым” чалавекам. Дагэтуль я меў толькі Visa Electron, якой ня мог разлічвацца ў сеціве. А мне неабходна было набываць й Skype Creditы, й адтэрміноўваць дамен Swargo.com, й за шмат яшчэ чаго аддаваць грошы. Адкрываць жа ш Visa Classic чамусьці ахвоты ня маю.

На тым тыдні я, усё ж такі, вырашыўшы пакласьці канец гэтаму мардаваньню, паехаў у PriorBank з мэтай стаць уладальнікам Visa Internet. Прыехаўшы туды, калі не памыляюся - у чацвер, я быў непрыемна зьдзіўлены - можна было ня ехаць у банк, а адразу ў сеціве запоўніць патрэбныя фармуляры ды адаслаць на атрыманьне Visa Internet. Потым заставалася толькі прыехаць ды падпісаць дагавор. Таксама, што ўжо прыемна, PriorBank пры стварэньні такой карткі дае зьніжкі студэнтам, так калі ахвоту будзе мець звычайны спадар - яму трэба будзе аддасьці за картку 14 даляраў, а студэнтам жа толькі 10 даляраў. (далей…)