Archive for 10:32 PM
Хмары над Менскам
04:50 PMПраца за 19 траўня
09:58 PMПрацоўныя моманты
11:20 AM
Зараз працую над абярагальнікам дысплэю, па ангельску - screensaver, у якасьці тэмы абраў царкву ў Заслаўе, ці Царкву Праабражэньня Гасподняга. Яе пабудавалі з цэглы ў 1590 годзе з фундацыі Яна Глябовіча. Спачатку гэтая пабудова выкарыстоўвалася кальвіністамі, зараз гэта праваслаўная царква.
Пляную скончыць на наступным тыдне й выкласьці ў сеціва
Раніцай
06:06 AMПошукі лепшага жыцьця…
06:01 AMПошукі лепшага жыцьця… Мне заўсёды падавалася, што трэба заставацца чалавекам ва ўсіх выпадках, нават калі няма чаго есьці. Аднак, што казаць аб тых, хто зьехаў у тую ж Амерыку з фальшывымі дакумэнтамі, якія сьведчаць, што гэты “чалавек” так званы “палітычны ўцякач”? Мой сябра сутыкнуўся з магчымай дэпартацыяй, бо амерыканскія судзьдзі лічаць беларусаў падманшчыкамі з-за таго, што вялікі адсотак эмігруэ ў Амерыку як “палітуцякачы” з падробленымі дакумэнтамі. Навошта?
Што да мяне, пляную жыць на Радзіме, нават калі з-за маіх палітычных поглядаў будзе йсьці ціск на мяне ды маіх блізкіх, а працу знайсьці даволі лёгка ў час фрылансу, на маю думку…





