Archive for 01:37 AM

Finał: Niamieččyna - Hišpanija

01:37 AM

0-1, praz 44 hady zbornaja Hišpanii ŭ druhi raz u svajoj historyj vyjhrała eŭrapiejskaje pieršynstvo. U fantastyčnym finale pieramožcy rasiejcaŭ pieramahli j zbornuju Niamieččyny.

Čyrvonaja furyja“, jak nazyvajuć hišpancaŭ za koler ichniaje formy, zdoleła ŭ vyrašalnym pajadynku pakazać futboł takoha ža ŭzroŭnia, jak i ŭ matčach z Rasiejaj. I hetaha całkam chapiła dla pieramohi nad niemcami.

Так! Расея - Гішпанія!

12:33 AM

0:3, Слава Хаўеру Крэўсу, слава Данелю Гуйзу, слава Давіду Сільва!!! Выдатны матч, першы тайм глядзеў з вялікай напругай, другі ўжо ўспрымаўся куды лягчэй, але ўсё роўна - да першага гола некалькі нэрваваўся, пакуль на 50-ай хвіліне лік не адкрыў Хаўер Крэўс (Йнеста).

Між іншым, як заўсёды, прышпільна пракаментаваў Жырыноўскі вынікі матчу: “У мяне выклікае вялікае падазроньне гэты матч. Было нешта штучнае… Нейкія выпраменьваньні… Гішпанцы гулялі нэ па-чалавечы… У нашых гульцоў была парушана каардынацыя“.

Нямеччына - Турэччына

01:17 AM

3:2, Нямеччына выйграла! Усё было б файна, калі б ня тое паскудзтва, што адбывалася на беларускім тэлеканале “ОНТ” - амаль увесь час на працягу другога тайму перапынялася трансляцыя (а ўвогуле, гэта было па ўсёй Эўропе), і якое цалкам сапсавала мне настрой.

Чакаю 9.45 ПМ па менскаму часу, матч Расэя-Гішпанія.

Гадзіна маўчаньня

02:20 AM

Беларускія антыбеларусы

09:10 PM

Добра працуюць беларускія прапагандысты саюзу з Расеяй, бо як йнакш можна патлумачыць гэты здымак дысплею? Няўжо расейцы, калі ім цікава чытаць пра паганства ў Беларусі ня здольны вывучыць беларускую мову? Чым жа ш беларуская мова горш за расейскую, якая ўвогуле - ШТУЧНАЯ??

Ды й потым, з другога боку - тая суполка амаль уся сфарміравана з расейцаў, але тады можа будзе мець рацыю пэраназваць суполку, каб не бльытаць шчырых беларусаў?

Насамрэч, такая зьнявага беларускай мовы “так званымі” беларусамі ўражвае…

Карт для сябра

03:13 PM

Адзін сябра папрасіў, каб я змадэляваў для яго што-небудзь у 3Дс Маx ды зрабіў змадэляванаму невялічкую анімацыю…

У мяне зявілася ідэя - змадэляваць карт ды гоначны трэк. Вош праца за гадзіну з тым улікам, што мяне ўвесь час мая дзеўчына адцягвала па розных прычынах, кшталту прыбраць на кухні (у яе моцная алергія на мясцовую ваду) або каб прадэманстраваць вопратку, якую яна сёньня набыла.

Трэба ўсё зрабіць да заўтрашняга дню… ;-)