Цяпер і зараз
02:01 PM
Калi няма патрэбы тлумачыць, што такое цяпер, бо ўсе яго ведаюць, то слова зараз, думаецца, якраз мае патрэбу ў вытлумачэннi. Яго цяпер трэба проста ратаваць. I зараз скажу чаму.
У гэтага слова вельмi часта адбiраюць яго ўласнае значэнне i выдаюць яго за слова цяпер (а дакладней: за адпаведнiк рускаму «сейчас»).
А мiж тым у слова зараз здаўна ёсць свая адметная моўная служба – казаць пра тое, што мае адбыцца вось-вось, неўзабаве, праз пэўны i няпэўны, але нейкi вельмi блiзкi час (секунда, хвiлiна, 15 хвiлiн, паўгадзiны).
Для аматараў рэдкiх слоў прыгадаю тут цяпер амаль забытае ў нас слова квадранец, аднак занатаванае «Слоўнiкам» I. Насовiча (у значэннi: чвэрць (чвэртка) гадзiны). (далей…)





