Archive for 04:27 PM

Лекцыя з Аляксандарам Нікалайчуком

04:27 PM

Плянуецца зладзіць лекцыю са спадаром Аляксандрам Нікалайчуком, тэма: Інтэрнэт-журналістыка. Якія пытаньні было б цікава разгледзець вам, шаноўнае спадарства?

Даведка: Аляксандар Нікалайчук ёсьць вядомы беларускі журналіст, ягоныя артыкулы можна было прачытаць у такіх выданньнях як Белорусская Деловая Газета, Ej.by, Et Cetera й шмат іншых.

Тэсла ў Беларусі

09:11 PM

У Беларусі распачалі будаўніцтва тэсла-гарматы, якая будзе дапамагаць у абароне сталіцы сінявокай краіны” - паведаміў навуковец з НАНБ (Нацыянальная Акадэмия Навук Беларуси, пажадаўшы застацца ананімным сьведкам разгарнуўшагася будаўніцтва.

Так як небясьпечныя элементы ў Беларусі любяць зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы, было прынята рашэньне яе там і ўсталяваць. Яшчэ вядома, што беларускія навукоўцы натхняліся Тэсла-гарматай з вядомай кампутарнай гульні “Red Alert”, дзе за ўплыў на сьвет змагаліся два бакі - Савецкі Саюз ды Саюзьнікі на чале з ЗША.

Крыўдна з-за карткі памяці

04:42 PM

Прыехаўшы з Вільні я чамусьці адкладваў капіяваньне з карткі памяці на мой лэптоп часткі фотаздымкаў.

Сярод гэтых фотаздымкаў былі панарамы, працоўныя фотаздымкі Прачысьценскай царквы (меў намер яе змадэляваць), якую фатаграфаваў амаль паўтары гадзіны… Сумна! Сумна таму, што сёньня вырашыў даслаць паненке Кацярыне Атаманавай фотаздымак са свайго акна, cфатаграфаваў, уставіў картку памяці і… хрэн! Не працуе картка памяці! Вось цяпер буду думаць, што ж набыць…

Бізнэс па-беларуску

01:03 PM

Так званы бізнэс па-беларуску - іншымі словамі, рэкляма нейкай хостынгавай кампаніі за кошт антырэклямы HOSTER.BY. Насамрэч, хостынг у HOSTER.BY даволі адэкватны, бо я сутыкаюся з падтрымкай праектаў на гэтым хостынгу. Але, калі вам патрэбны танны й якасны хостынг - зварочвайцеся або да мяне, або адразу ў http://cheaphostingby.com/

Ps. Наконт паклёпу - хутчэй за ўсё на спадара будзе пададзена скарга ў пракуратуру.

Прыгонныя гастарбайтары

12:36 AM

Прачытаў толькі што на Рамблеры навіну - “Расейцам будуць выдаваць ліцэнзіі на гастарбайтараў”… І вось такое ўражаньне, што ў Расеі зноў ўвялі прыгоньніцтва. А на кожны Юр’яў дзень гастарбайтары змогуць пераходзіць да іншых расейцаў…

kostya78: “А раз на рік, в день свого народження, Путін буде давати “вольні” як знак найвищої милості до своїх холопів.

Яблыкі й 21 адсотак

02:20 PM

Рэгулярнае ўжываньне яблык спрыяе павялячэньню тэрміну жыцьця чалавека, а таксама амалажэньню арганізма. Так сьцьвярджаюць брытанскія навукоўцы з Інстытута дасьледваньняў ежы горада Норыч.

Яны вынайшлі ў яблыках складаны элемент, які амалажвае сэрца, паляпшае цыркуляцыю крыві й падвышае ўзровень аховы ймуннай сыстэмы. Элемент, які называецца эпікатэхін паліфэнол, валодае унікальнай здольнасьцю пазытыўна ўплываць на сэрцава-судзінную сыстэму, у тым ліку падтрымлівая эластычнасьць крывяносных судзін.

(далей…)