Ліст да кампаніі МТІС
07:05 AMНа новы год кампанія МТІС зрабіла “выдатны” падарунак мінчукам, замяніўшы тэлеканал AXN SCI-FI на брыдотны расейскі быдлаканал ТНТ. Я разумею, што нічога ня зьменіцца ад майго ліста, але:
Шчыры дзякуй, што вырашылі спрыяць дэградацыі мінчукоў. Няўжо не зразумела, што Star Trek, Heroes, LOST ды іншыя серыялы не параўнальны з “высокамаральнымі” расейскімі серыяламі кшталту Дом2, Наша Раша, ComedyClub, Саша+Маша, Любовь на районе… Думайце, калі ласка, ня толькі пра быдла-аўдыторыю каналу ТНТ! Па ўласных назіраннях AXN SCi-Fi глядзелі як дзеці, так і дарослыя, але калі дарослым будзе што паглядзець, дык што мовіць наконт дзяцей? Глядзець ТНТ?!
Спадарства, у каго ёсьць час ды натхненьне - дашліце таксама свае лісты ў гэту кампанію!





