Archive for the ‘Biełaruś’ Category

Ліст да кампаніі МТІС

07:05 AM

На новы год кампанія МТІС зрабіла “выдатны” падарунак мінчукам, замяніўшы тэлеканал AXN SCI-FI на брыдотны расейскі быдлаканал ТНТ. Я разумею, што нічога ня зьменіцца ад майго ліста, але:

Шчыры дзякуй, што вырашылі спрыяць дэградацыі мінчукоў. Няўжо не зразумела, што Star Trek, Heroes, LOST ды іншыя серыялы не параўнальны з “высокамаральнымі” расейскімі серыяламі кшталту Дом2, Наша Раша, ComedyClub, Саша+Маша, Любовь на районе… Думайце, калі ласка, ня толькі пра быдла-аўдыторыю каналу ТНТ! Па ўласных назіраннях AXN SCi-Fi глядзелі як дзеці, так і дарослыя, але калі дарослым будзе што паглядзець, дык што мовіць наконт дзяцей? Глядзець ТНТ?!

Спадарства, у каго ёсьць час ды натхненьне - дашліце таксама свае лісты ў гэту кампанію!

Памятаеце зіму?

08:35 AM

Пераглядаючы нейкую рэклямную газэту (дакладна ня памятаю назву, але гэта наўрадзьце прынцыпова), я заўважыў рэклямную абвестку, сэнс якой не адразу дайшоў да мяне. Нават не разумею, як гэта магло прыйсьці ў галаву рэклямшчыку… А можа дызайнер адмыслова замяніў, напрыклад, слова “холодна” на “выглядит”, бо такая зіма яму ўжо не да спадобы?

zima

Але ня будзем гадаць, раю: лепей запомніце назву гэтай кампаніi ды запішыце яе нумар у чорны сьпіс, каб пры неабходнасьці не зьвярнуцца выпадкова ў гэтую кампанію!

911 ;-)

03:18 AM

scodryca_wwwКаб атрымаць залік ва ўнівэрсітэце, мне зь некалькімі маiмі аднагрупнікамі трэба было зладзіць уэб-сайт на адвольную тэму. Мы абралі ў якасьці тэмы народны ансамбль народнай музыкі й песьні “Шчодрыца”.

Цяжка абіралі ймя дамэна (“shchodryca.info” ня вельмі зручнае ймя, пагадзіцеся, таму мы вырашылі спыніцца на маёй прапанове, а менавіта “scodryca.info”, бо гэта суадносіцца з напісаньнем назвы гэтага калектыву на беларускай лацінкі), потым пачалі шукаць хостынг. І вось тут я шчыра дзякую спадару Юрасю Зянковічу (кампанія Cheap Hosting) за прадастаўлены хостынг ды дамэн.

Дарэчы, напісаньне гэтага запісу было сматывавана наступным - пасьля ўсталёўкі статыстыкі ад Google Analytics, я быў зьдзіўлены лічбамі, хаця, гэта лепей самім пабачыць: глядзіце малюнак.

Тэсла ў Беларусі

09:11 PM

У Беларусі распачалі будаўніцтва тэсла-гарматы, якая будзе дапамагаць у абароне сталіцы сінявокай краіны” - паведаміў навуковец з НАНБ (Нацыянальная Акадэмия Навук Беларуси, пажадаўшы застацца ананімным сьведкам разгарнуўшагася будаўніцтва.

Так як небясьпечныя элементы ў Беларусі любяць зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы, было прынята рашэньне яе там і ўсталяваць. Яшчэ вядома, што беларускія навукоўцы натхняліся Тэсла-гарматай з вядомай кампутарнай гульні “Red Alert”, дзе за ўплыў на сьвет змагаліся два бакі - Савецкі Саюз ды Саюзьнікі на чале з ЗША.

Балятаваньне ў парлямант

01:00 AM

Шаноўнае спадарства, гэты запіс будзе прысьвечаны не таму, як прайшлі парлямандзкія выбары - 2008, а таму, што я маю намер балятавацца ў парлямант праз чатыры гады. Так, я разумею, што, у сёньняшней Беларусі парлямант амаль нічога не вырашае… аднак, ёсьць жаданьне нешта зьмяніць.

Таму, быў бы вельмі прызнаны, калі вы дапамаглі бы мне ў розных нюансах, кшталту, з чаго пачынаць? Добра разумею тое, што пачынаць трэба ўчора, а не як усе кандыдаты - перад выбарамі. :-)

Жыве Беларусь!

Ён аддаў краіне ўсё!

10:00 AM

Дзесяць год таму, 26 верасьня 1998 года, перастала біцца сэрца Яўгенія Йванавіча Валадзько - начальніка Беларускай Чыгункі. Пад час пахаваньня па ўсёй краіне трывожна загудзелі дзясяткі лякаматываў. Так чыгуначнікі разьвітваліся з кіраўніком сталёвай магістралі, які самаахвярна аддаў усе свае сілы дзеля служэньню роднай Беларусі. Ён аддаў ёй і само жыцьцё - “хуткая” ўвязла яго з ягонага ж працоўнага кабінета.

Бег часу імклівы й няўмольны. Чалавек так устроены, што з гадамі боль страты прытупляецца або праходзіць, але ня ў выпадку з Яўгеніям Йванавічам. Усе, хто працаваў з гэтым выбітным кіраўніком, дагэтуль ня могуць прымірыцца з тым, што ўжо ніколі ня выйдзе ён на сустрач, не ўсьміхнецца сваёй мягкай бацькоўскай усьмешкай. Яго залатое сэрца заўсёды давала любоў ды цеплыню ўсім, хто ў гэтым меў патрэбу, хто гэтак жа, як і ён, быў гатоў, не шкадуючы сіл, працаваць на карысьць Беларускай Чыгункі. Хто толькі не зьвяртаўся да яго за дапамогай! За яго шырокаЙ сьпіной больш за 100 тысяч чыгуначнікаў адчувалі сябе абароненымі ды ўпэўненымі ў заўтрашнім дні. (далей…)