Archive for the ‘Biznes’ Category

Бізнэс па-беларуску

01:03 PM

Так званы бізнэс па-беларуску - іншымі словамі, рэкляма нейкай хостынгавай кампаніі за кошт антырэклямы HOSTER.BY. Насамрэч, хостынг у HOSTER.BY даволі адэкватны, бо я сутыкаюся з падтрымкай праектаў на гэтым хостынгу. Але, калі вам патрэбны танны й якасны хостынг - зварочвайцеся або да мяне, або адразу ў http://cheaphostingby.com/

Ps. Наконт паклёпу - хутчэй за ўсё на спадара будзе пададзена скарга ў пракуратуру.

Стывен Кові…

10:32 PM

  • Калі мы кажам аб арганізацыі часу, бязглузда турбавацца аб хуткасьці, калі ня вырашана пытаньне аб кірунку: зьберагаючы хвіліны мы згубім гады.
  • Нельга заснаваць сваё шчасьце на жаданьні ўсё кантраляваць.
  • Наша прырода заключаецца ў тым, каб дзейнічаць, а ня быць аб’ектам узьдзеяньня.

Працоўныя моманты

11:20 AM

Зараз працую над абярагальнікам дысплэю, па ангельску - screensaver, у якасьці тэмы абраў царкву ў Заслаўе, ці Царкву Праабражэньня Гасподняга. Яе пабудавалі з цэглы ў 1590 годзе з фундацыі Яна Глябовіча. Спачатку гэтая пабудова выкарыстоўвалася кальвіністамі, зараз гэта праваслаўная царква.

Пляную скончыць на наступным тыдне й выкласьці ў сеціва ;-)

Visa Internet, ці SkypeOut без праблемаў!

11:39 PM

internet_priorbank.jpgНарэшце я адчуў сябе “белым” чалавекам. Дагэтуль я меў толькі Visa Electron, якой ня мог разлічвацца ў сеціве. А мне неабходна было набываць й Skype Creditы, й адтэрміноўваць дамен Swargo.com, й за шмат яшчэ чаго аддаваць грошы. Адкрываць жа ш Visa Classic чамусьці ахвоты ня маю.

На тым тыдні я, усё ж такі, вырашыўшы пакласьці канец гэтаму мардаваньню, паехаў у PriorBank з мэтай стаць уладальнікам Visa Internet. Прыехаўшы туды, калі не памыляюся - у чацвер, я быў непрыемна зьдзіўлены - можна было ня ехаць у банк, а адразу ў сеціве запоўніць патрэбныя фармуляры ды адаслаць на атрыманьне Visa Internet. Потым заставалася толькі прыехаць ды падпісаць дагавор. Таксама, што ўжо прыемна, PriorBank пры стварэньні такой карткі дае зьніжкі студэнтам, так калі ахвоту будзе мець звычайны спадар - яму трэба будзе аддасьці за картку 14 даляраў, а студэнтам жа толькі 10 даляраў. (далей…)

GarageGames: Праблема сумяшчальнасьці з кліентамі

08:43 PM

garagegames.pngНя так даўно выйшла ў сьвет новая аперацыйная сістэма ад Apple - MacOS X 10.5 Leopard, але гэтая АС была даступна яшчэ за паўгады падпісчыкам (трэ было заплаціць за ADC Membership 499 даляраў). І за гэты час (я проста ўпэўнены ў гэтым) можна было вельмі дасканала пратэсцьціраваць свае праграмныя прадукты. Але ж GarageGames зьдзіўляе…

Зьдзіўляе тым, што дагэтуль няма ніякіх навін аб тым, калі будзе абноўлены іхні, даволі папулярны, прадукт Torque Game Builder. Выявілася праблема - няверная апрацоўка “мышкі”, і гэтая праблема прысутнічае як на Intel, так і на PowerPC версіях.

Так, распрацоўшчыкі абяцаюць як мага хутчэй выправіць сітуацыю ў наступным рэлізе, але што яны рабілі дагэтуль? У GarageGames даволі пасьпяховы бізнэс, яны здымаюць пад офіс вялікае памяшканьне ды супрацоўнічаюць з такімі кампаніямі як Microsoft, іхнюю рэкляму можна ўбачыць у прэстыжных мас-медыя.