Archive for the ‘Hruzija - Rasieja’ Category

Канфлікт на Каўказе: інфармацыйная альтэрнатыва

01:13 PM

Праблема прызнання ці непрызнання Рэспублікай Беларусь незалежнасці дзвюх самаабвешчаных рэспублік Грузіі - Паўднёвай Асеціі і Абхазіі - працягвае ўсплываць у адносінах паміж РБ і РФ. Нягледзячы на тое, што відавочнага ціску з боку Расіі на нашу краіну ў гэтым пытанні не назіраецца, гэтую тэму раз-пораз закранаюць палітыкі як адной, так і другой дзяржавы, не дазваляючы меркаваць, што яна зусім зышла з двухбаковых адносін. Матэрыял скапіяваны з Expertby.org

(далей…)

Аналітыка

10:46 AM

Стратэгiчна iх становiшча палепшылася. Раней яны вымушаныя былi ўсiм даказваць, што Расея - акупант, а не пасярэднiк памiж iмi i сэпаратыстамi. Перш за ўсё гэта даводзiлася даказваць Эўропе (ЗША гэта зразумелi вельмi даўна, таму i дапамагаюць Грузii чым толькi могуць). А зараз усе пабачылi рэальны стан рэчаў. Заўваж - з сэпаратыстамi цяпер нiхто ўвогуле не размаўляе i iх не заўважае (нягледзячы на ўсе высiлкi Расеi скiраваць размовы ў гэты бок). Бо ўсе цяпер бачаць, што няма сэпаратыстаў, а ёсьць Расея i марыянеткавыя рэжымы, што трымаюцца толькi i выключна на шыхтах расейскiх аккупантаў (каб я тое сказаў тут тыдзень таму, ты б першы пачаў бы мяне крытыкаваць. (далей…)

Азадачаныя маўчаньнем

01:41 AM

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў выказаў неразуменне пазіцыі беларускіх улад у адносинах вайны з Грузіяй. «Нам вельмі незразумела, што дзяржаўныя ўлады Беларусі захоўваюць сціплае маўчанне», - заявіў Сурыкаў ў аўторак на прэс-канферэнцыі у Менску.

Па словах амбасадара, за ўвесь час канфлікту з беларускага боку мела месца толькі “выказванне другараднага чыноўніка МЗС”. “А мы-та заўсёды падзяляем ваша гора ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку, калі ўводзяцца эканамічныя санкцыі, калі міжнародныя арганізацыі па ініцыятыве некаторых краін пачынаюць абмяркоўваць адсутнасць правоў чалавека ў Беларусі. За гэтым заўсёды вынікаюць голасныя заявы з боку Расеі”, - заўважыў А.Сурыкаў. Амбасадар падкрэсліў, што “сціпла-маўклівае маўчанне нас азадачыла”. “Больш выразна трэба выказвацца па такіх пытаннях, тым больш саюзнікам”, - сказаў А .Сурыкаў. (далей…)

Вайна не за гарамі

01:50 AM

Шмат цёмнага ў гэтай гісторыі. Мноства пытанняў яна выклікае. І на большасць адназначных адказаў няма. Увогуле зразумець немагчыма, як усё тое магло здарыцца? Але факт застаецца фактам. На Каўказе зноў пачалася паўнамаштабная вайна.

Два стагоддзі запар расійцы і грузіны кляліся ў вечнай дружбе. Георгіеўскі трактат, паводле якога невялікая закаўказская краіна і бязмежная імперыя знайшлі паразуменне на доўгія часы, заўжды лічыўся ўзорам дыпламатыі і дзяржаўнай мудрасці. Колькі глыбокіх і шчырых вершаў ды іншых твораў высокага мастацтва было прысвечана гэтай даўняй любові. І колькі ўзнёслых тостаў узнята было ў гонар братэрства! Куды яно раптам падзелася? (далей…)

Грузія - Расея

02:40 PM

Можна казаць шмат слоў, аднак тое, што Расея паводзіць сябе як агрэсар - відавочна! Я супраць вайны, супраць расейскай агрэсіі!