Archive for the ‘Mierkavańnie’ Category

Што ёсьць Годнасьць?

05:40 AM

У Грэцыі застрэлілі 16-ці гадовага падлетка, які падчас мітынгу анархістаў спрабаваў падпаліць аўтамабіль з паліцыянтамі. Пасля гэтага ў краіне пачаліся сутыкненьні.

Праявай чалавечай годнасьці ёсьць дзеяньне кіраўніка МУС Грэцыі Пракопіса Паўлопуса, які падаў у адстаўку з-за гэтага выпадку. А на месцы нашых кіраўнікоў хаця бы адзін так паступіў? Думаю, што наўрадзьце… Сумна ўсё гэта, спадарства!

Беларусы для Расеі - «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

10:27 PM

Рэха міратворчага танкавага шпацыру ў напрамку Тбілісі скаланула свет. Старанна падрыхтаваны і бяздарна пастаўлены спектакль з трэскам праваліўся. Расійская меладрама пра абарону слабых і пакрыўджаных перарасла ў крывавы фарс. А да пастаноўшчыка нечакана прычапілася слова “акупант”.

У гэтыя некалькі дзён шмат хто нарэшце зразумеў, кім насамрэч з’яўляецца Расія. Краіны Еўропы зрабілі на гэты конт адпаведныя высновы. Польшча паспяшалася пагадзіцца на размяшчэнне на сваёй тэрыторыі элементаў амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны. Лакальны, здавалася б, канфлікт так ці інакш закранае ўсіх. Невядома толькі, ці зразумела тое Беларусь. (далей…)

Выбары ў парлямант

10:25 PM

На тым тыдні мне патэлефанаваў мой сябра й аднагрупнік, які распавёў нечаканую навіну - наш з ім агульны сябра Мікіта Красноў вырашыў балятавацца ў парлямант. Зразумела, перад гэтым трэба назьбіраць 1.000 подпісаў… Задача здаецца ліогкаю, бо ўсяго па выбарным участку пражывае каля 60.000 менчукоў.

Аднак, на практыцы атрымалася, што дужа цяжка назьбіраць і 300 подпісаў, бо шмат хто нават й проста не адчыняў дзьверы, некаторыя адчынялі дзьверы толькі для таго, каб сказаць аб тым, што галясаваць будуць ужо на выбарах (апеляцыя да таго, што подпісы гэта яшчэ ня выбары ўспрымалася неадэкватна), а некаторыя казалі, што ўжо пакінулі свае подпісы (зноў жа апеляцыя да таго, што пакідаць свае подпісы можна болей за аднаго кандыдата ўспрымаляся таксама неадэкватна).

Некалькі крыўдна за моладзь, якую ўлады ўвогуле запужалі, інакш як патлумачыць той факт, што большасьць з моладзі адразу адмаўляюцца ставіць подпіс, матывуючы свой адказ тым, што яны ня лезуць у палітыку.

Дарэчы, паўстае пытаньне, а як яны плянуюць гадаваць сваіх дзяцей у гэтай краіне, калі яе будучыня залежыць ад дзеяньняў тутэйшых палітыкаў?

Psychotherapy.BY

04:39 PM

Kaliści pracavaŭ nad hetym zakazam: http://psychotherapy.by/ Možna ličyć, što heta byŭ moj amal pieršy vopyt (ja kažu mienavita ab pracy z SKK ReloadCMS). A zaraz ja hety sajt padtrymlivaju, nasamreč zvyčajny henieratar kantentu praz copy/paste.Калісьці працаваў над гэтым заказам: http://psychotherapy.by/ Можна лічыць, што гэта быў мой амаль першы вопыт (я кажу менавіта аб працы з СКК ReloadCMS). А зараз я гэты сайт падтрымліваю, насамрэч звычайны гэнератар кантэнту праз copy/paste.

Adnak, tydzień tamu rejtynh na TUT.by upaŭ davoli nizka… Jakoje vyjście? Naprykład, hety zapis, jašče niekalki zapisaŭ na błohach, padkasty, reklama ŭ EJ.by… Pavinna što i atrymacca!Аднак, тыдзень таму рэйтынг на TUT.by упаў даволі нізка… Якое выйсьце? Напрыклад, гэты запіс, яшчэ некалькі запісаў на блогах, падкасты, рэкляма ў EJ.by… Павінна што і атрымацца!

A voś tut, darečy, cikavyja dumki nakont prasoŭvańnia sajtu pa pašukavikach - čytać tut!А вось тут, дарэчы, цікавыя думкі наконт прасоўваньня сайту па пашукавіках - чытаць тут!

Гадзіна маўчаньня

02:20 AM

Аб паганстве ў Беларусі

12:40 AM

Візітуючы перыядычна адну суполку ў вконтактэ.ру (дзе мяне, дарэчы, забанілі), я убачыў запіс, які мне прышоўся да спадобы. Не магу не працытаваць:

Усё ж рэлігія - гэта поўная упэўненасць ў ісцінасці і рэальнасці таго, у што верыш. Я веру у тое, што прырода - жывае, яна адчувае, якімі б імёнамі яе з’явы не называлі. Для мяне Язычніцтва сёння - гэта паэтычныя, непрагматычныя і сымбалічныя адносіны да света, спроба вярнуцца да іррацыянальнага светаўспрымання, якім жылі тады, без міжканфесіянальных войн і ураўнаважаннасці мужчынскага і жаночага пачаткаў.

І што цікава - пад час майго вопыта ў паганстве дліа мяне паганства было ўсё тое самае, што пералічыла аўтарка вышэйзгаданага запісу.

Абноўлена: Знайшоў цікавы артыкул спадара Аляксея Дзерманта (мяркую, што гэта спадар пад мянушкай Крывіч): Паганскае адраджэньне на Беларусі.