Archive for the ‘Praca’ Category

Праца за 13 верасьня

12:01 PM

Трэба было аднагрупніку дапамагчы з мадэляваньнем… Вось змадэляваў амерыканскі танк Абрамс, зразумела, што мадэль яшчэ ня скончана, бо трэба намаляваць тэкстуры, дапрацаваць мадэль, бо ёсьць вялікае жаданьне скарыстаць гэтую мадэль у сваёй стратэгіі, а дзеля гэтага трэба дадаць на мадэль нешта футурыстычнае кшталту ракетніцы або чаго падобнага.

Сьцягнуць рэферэнс: сьперадзі, зьлева, зьверху

Праца за 7 чэрвеня

05:37 PM

Тармажу з ролікам, а яшчэ трэба рэндэрыць :(

Апісаньне: анімацыйная гісторыя пра карову, якой надакучыла сядзець дома, і якая вырашыла стаць Рок Зоркай праз удзел у Фабрыкі Рок Зорак!

Праца за 19 траўня

09:58 PM

На першы погляд тут дапрацовак амаль няма, аднак я змадэляваў дах для вежы, першы паверх вежы мадыфікаваў больш падобным да арыгіналу і яшчэ некалькі дапрацовак.

Працоўныя моманты

11:20 AM

Зараз працую над абярагальнікам дысплэю, па ангельску - screensaver, у якасьці тэмы абраў царкву ў Заслаўе, ці Царкву Праабражэньня Гасподняга. Яе пабудавалі з цэглы ў 1590 годзе з фундацыі Яна Глябовіча. Спачатку гэтая пабудова выкарыстоўвалася кальвіністамі, зараз гэта праваслаўная царква.

Пляную скончыць на наступным тыдне й выкласьці ў сеціва ;-)