Іспыт па паліталёгіі
11:01 AM
Сёньня ў мяне йспыт па паліталёгіі… Шчыра кажучы, нават зусім і не хвальуюся, хутчэй наадварот - настрой маю рашучы, у галаве думка адна - здаць! І нарэшце пераключыцца да іншых задач/спраў (якіх, нажаль, назьбіралася зашмат).
Дарэчы, зьбіраўся запісацца на вось гэтыя курсы, пасля йспыту буду тэлефанаваць. Адзінае, што засмучае (мо лепэй бянтэжыць?), дык тое, што калі пра гэтае даведалася адна мая сяброўка, параіла лепей запісацца на якія курсы самааховы. Бо лічыць гэта дзявочым заняткам
PS. 30 верасьня прыйшоў ліст з добрай, для мяне, навіной - я залічаны ў магістратуру ЭГУ (Дэмакратыя й грамадзянская супольнасьць)





3:2, Нямеччына выйграла! Усё было б файна, калі б ня тое паскудзтва, што адбывалася на беларускім тэлеканале “ОНТ” - амаль увесь час на працягу другога тайму перапынялася трансляцыя (а ўвогуле, гэта было па ўсёй Эўропе), і якое цалкам сапсавала мне настрой.