Archive for the ‘Vandroŭki’ Category

Панарамы Вільні

04:13 PM

Вільня дзіўны летуўскі горад, які дагэтуль захоўвае свае гістарычныя помнікі ды атмасфэру. О, што сказаць пра атмасфэру - яна цудоўная, яна чароўная. Старыя вуліцы, прыгожа аздобленыя крамы, кавярні ды проста падваконьнікі звычайных кватэр. Цікава, колькі каштуюць кватэры ў Вільні…

(далей…)

Сёньня - Вільня

06:00 AM

Спадарства, паспрабую (па-магчымасьці) пакідаць запісы з фотаздымкамі/панарамамі Вільні ;-) Прыеду ў любую Беларусь ажно толькі 10 лістапада!

Kijeŭskija panaramy|Кіеўскія панарамы

06:41 AM

Ŭ hetym horadzie, dzie złatabramski skvier
Zaraz, peŭna, ad vietru pažoŭk,
Josć lubimy rajon, što zaviecca “Piačersk”,
Josć kaštany ŭ imžacy daždžoŭ.
Kolki ja niedakurkaŭ tam raskidaŭ
U načny niečapany snieh,
Kolki raz pad voknami nočču stajaŭ,
Kab pabačyć cień u aknie.
Dom varjata-dojlida. Sotni chimier
Prymascilisia la akon,
Z bramy dziŭnaj vartuje sonny Piačersk
Niedarečny kamienny słon.

Uł. Karatkievič, uryvak z “Razmova z Kijeva-Piačerskim słanom”

Ў гэтым горадзе, дзе златабрамскі сквер
Зараз, пэўна, ад ветру пажоўк,
Ёсць любімы раён, што завецца “Пячэрск”,
Ёсць каштаны ў імжацы дажджоў.
Колькі я недакуркаў там раскідаў
У начны нечапаны снег,
Колькі раз пад вокнамі ноччу стаяў,
Каб пабачыць цень у акне.
Дом вар’ята-дойліда. Сотні хімер
Прымасціліся ля акон,
З брамы дзіўнай вартуе сонны Пячэрск
Недарэчны каменны слон.

Ул. Караткевіч, урывак з “Размова з Кіева-Пячэрскім сланом”

Vandroŭka pa Kijevu (nia razumieju, čamu pa-biełarusku nia pišacca Kyjeŭ?), jakaja adbyvałassia z 5 pa 6 lipienia, pakinuła roznabakovyja pačućci: pa-pieršaje, staražytny j pryhožy horad (nasamreč, šmat jakich pabudoŭ rekanstrujiravany ŭ 90 hody minułaha stahodźdia paśla taho, jak ich zrujnavali pad čas savieckaje akupacyi Ŭkrajiny), a pa-druhoje, horad śmiećcia (kažuć, što heta niedahlad mera Kyjeva - što śmiešna jaho znoŭ abrali).

Вандроўка па Кіеву (не разумею, чаму па-беларуску ня пішацца Кыеў), якая адбывалася з 5 на 6 ліпеня, пакінула рознабаковыя пачуцьці: па-першае, старажытны й прыгожы горад (насамрэч, шмат якіх пабудоў рэканструіраваны ў 90 годы мінулага стагодзьдзя пасля таго, як іх зруйнавалі падчас савецкае акупацыі Ўкраіны), а па-другое, горад смацьця (кажуць, што гэта недагляд мэра Кыева - што сьмешна яго зноў абралі).

(далей…)