Archive for the ‘Varta ściahnuć’ Category

Анімацыя: Ад алоўка да піксэля

03:05 AM

61 мэгабайт (528 старонак) тэксту, карыснага для распрацоўшчыкаў гульняў, для пачынаючых аніматараў, для простых аматараў анімацыі. Пасьля таго, як вы прачытаеце гэтую кнігу, вы будзеце даволі дасканала разумець увесь працэс стварэньня мультыка.

Упэўнены ў тым, што гэная кніга вельмі дапаможа распрацоўшчыкам гульняў з-за яе накіраванасьці на распрацоўку персанажаў, бо шмат якія студыі, якія ствараюць гульні, маюць з гэтым пэўныя праблемы.

Калі вы нават не працуеце з кампутарнай графікай, вам усё роўна будзе цікава прачытаць кнігу - яна пачынаецца з традыцыйнай анімацыі. Спадабалася, што ў кнізе шмат малюнкаў, з-за чаго ангельскую мову можна ведаць на ніжэй сярэдняга ўзроўні.

Кнігу можна або сьцягнуць, або атрымаць ў лічбавым фармаце ад мяне. (далей…)