Грушаўская выбарчая акруга №98
Саўчанка Антон Антонавіч ды Талкачоў Віктар Йванавіч - вось і ўвесь так званы “выбар”, бо першы сябра КПБ (Камуністычная Партыя Беларусі), а другі… А другі быў добрым дырэктарам (пры ім завод нарэшце пачаў працаваць ды прыносіць прыбытак), але, нажаль, цяпер ён хворы на цукроўку - сядзіць на інсуліне. І вось чым будзе займацца чалавек са сваёй хваробай у парляманце? Шчыра кажучы, ня ведаю!
Мая бабуля, колькі ёй не прапаноўваў “забіць” на выбары ды з лёгкім сэрцам паехаць на лецішча, усё ж такі мяне не паслухала й пайшла галясаваць датэрмінова (супраць усіх).


Wednesday September 24th, 2008 at 11:17 PM
“І вось чым будзе займацца чалавек са сваёй хваробай у парляманце?”
Це ж не нервова хвороба, людина здатна нормально мислити. Чом би й ні, якщо людина достойна? Он Лукашенко здоровий, і шо?
Wednesday September 24th, 2008 at 11:31 PM
Тут такі момант - трэба жыць у рэжыме, па гадзінах: у вызначаны час прымаць лекі, абавязкова ў адзін і той жа час сілкавацца (прычым паўнавартаснай ды разнастайнай ежай), абавязкова займацца фізкультурай. Натуральна, забаронены алкаголь і паленьне.
Вядома, што сярод дыябетыкаў - мноства знакамітых у сьвеце людзей, якім іх хвароба не перашкодзіла дасягнуць вяршыняў жыцьцёвага посьпеху. Ёсьць сярод іх і пісьменьнікі, і палітыкі, і алімпійскія чэмпіёны, і касманаўты. Аднак мне падаецца, што кандыдат па маёй акрузе зусім іншы выпадак…