Яблыкі й 21 адсотак

Рэгулярнае ўжываньне яблык спрыяе павялячэньню тэрміну жыцьця чалавека, а таксама амалажэньню арганізма. Так сьцьвярджаюць брытанскія навукоўцы з Інстытута дасьледваньняў ежы горада Норыч.

Яны вынайшлі ў яблыках складаны элемент, які амалажвае сэрца, паляпшае цыркуляцыю крыві й падвышае ўзровень аховы ймуннай сыстэмы. Элемент, які называецца эпікатэхін паліфэнол, валодае унікальнай здольнасьцю пазытыўна ўплываць на сэрцава-судзінную сыстэму, у тым ліку падтрымлівая эластычнасьць крывяносных судзін.

Пад час дасьледваньняў, брытанскія навукоўцы вынайшлі, што ён на 21 адсотак зьніжае працэс зацьвярдзеньня сьценак судзінаў, што з’яўляецца адной з галоўных прычын стварэньня рызыкі хваробы сэрца, інфаркту або інсульту. Пасьля, па выніках вопытаў с дабраахвотнікамі, якія ўжывалі значную колькасьць яблычнага соку, атрымалася, што іх як сэрцава-судзінная сыстэма, так й арганізм у цэлым памаладзеў як мінімум на 17 год.




Калі ласка, пакіньце камэнтар!