Новая інтэрнэт-газэта “Et Cetera”
Сёньня выйшаў першы нумар газэты “Et Cetera“, і, шчыра кажучы, я б падпісаўся на яе, калі б дастаўка на сеціўную пошту каштавала якіх ґрошаў… Сьцягнуць нумар ад 15.08.2008
Зразумела, пакуль нумар атрымаўся ня вельмі скампанаваным - напрыклад расповед прыгод спадара Валошына пра тое як недарэчна вабіў ён час у Турэччыне… Паўстае пытаньне, як магло так атрымацца?! Калі спадар Валошын выпадкова пабачыць гэты запіс - вось, даволі цікавая справаздача майго шчырага сябра з Украіны (зразумела, што напісана на ўкраінскай мове). Потым артыкул “Манекены Пис” - цікавы пачатак як абяцаньне добрага артыкула, але наступную старонку не дачытаў. Асобна аб дызайне - ён прывабны, насамрэч, чытаць зручна (й прыемна вачам да таго ж).
Падагульняючы, жадаю посьпехаў у асваеньне беларускай інтэрнэт-прасторы!


Monday September 15th, 2008 at 06:46 AM
А чому газета на psia mowe?
Monday September 15th, 2008 at 06:51 AM
Насамрэч, да беларускамоўнай прэсы ў Беларусі ставяцца неяк неадэкватна, а ўлічваючы, хто мэтавыя чытачы гэнай газэты - дык расейская мова мае быць асноўнай.
Але спадзяюся, што гэтаксама ў газэце будуць артыкулы і на беларускай мове.
Monday September 15th, 2008 at 04:59 PM
А пра што гэтая газета? =) нешта IT-рэлевантнае?
Monday September 15th, 2008 at 05:43 PM
“Насамрэч, да беларускамоўнай прэсы ў Беларусі ставяцца неяк неадэкватна”
А я думав, що то в нас все погано
Виявляється, буває й гірше…