- Barsuki... Nastupnaja stancyja Čyrvony Ściah! Aściarožna dźviery začyniajucca!
- Raźbiû serca toj, jakaja mianie kachała dziela 1.5 miesiacavaha ramanu? Niaûžo, naspraûdzie - kožnaje dziejańnie vyklikaje supraćdziejańnie?
- Ja sam siabie nienavidžu, ja taki jdyjot - prydumaû śviet, dzie mianie kachaje taja samaja!!!
Лекцыя з Аляксандарам Нікалайчуком
Saturday November 29th, 2008
Плянуецца зладзіць лекцыю са спадаром Аляксандрам Нікалайчуком, тэма: Інтэрнэт-журналістыка. Якія пытаньні было б цікава разгледзець вам, шаноўнае спадарства?
Даведка: Аляксандар Нікалайчук ёсьць вядомы беларускі журналіст, ягоныя артыкулы можна было прачытаць у такіх выданньнях як Белорусская Деловая Газета, Ej.by, Et Cetera й шмат іншых.
Тэсла ў Беларусі
Tuesday November 25th, 2008“У Беларусі распачалі будаўніцтва тэсла-гарматы, якая будзе дапамагаць у абароне сталіцы сінявокай краіны” - паведаміў навуковец з НАНБ (Нацыянальная Акадэмия Навук Беларуси, пажадаўшы застацца ананімным сьведкам разгарнуўшагася будаўніцтва.
Так як небясьпечныя элементы ў Беларусі любяць зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы, было прынята рашэньне яе там і ўсталяваць. Яшчэ вядома, што беларускія навукоўцы натхняліся Тэсла-гарматай з вядомай кампутарнай гульні “Red Alert”, дзе за ўплыў на сьвет змагаліся два бакі - Савецкі Саюз ды Саюзьнікі на чале з ЗША.
Крыўдна з-за карткі памяці
Sunday November 23rd, 2008
Прыехаўшы з Вільні я чамусьці адкладваў капіяваньне з карткі памяці на мой лэптоп часткі фотаздымкаў.
Сярод гэтых фотаздымкаў былі панарамы, працоўныя фотаздымкі Прачысьценскай царквы (меў намер яе змадэляваць), якую фатаграфаваў амаль паўтары гадзіны… Сумна! Сумна таму, што сёньня вырашыў даслаць паненке Кацярыне Атаманавай фотаздымак са свайго акна, cфатаграфаваў, уставіў картку памяці і… хрэн! Не працуе картка памяці! Вось цяпер буду думаць, што ж набыць…
Бізнэс па-беларуску
Friday November 21st, 2008Так званы бізнэс па-беларуску - іншымі словамі, рэкляма нейкай хостынгавай кампаніі за кошт антырэклямы HOSTER.BY. Насамрэч, хостынг у HOSTER.BY даволі адэкватны, бо я сутыкаюся з падтрымкай праектаў на гэтым хостынгу. Але, калі вам патрэбны танны й якасны хостынг - зварочвайцеся або да мяне, або адразу ў http://cheaphostingby.com/
Ps. Наконт паклёпу - хутчэй за ўсё на спадара будзе пададзена скарга ў пракуратуру.
Прыгонныя гастарбайтары
Thursday November 20th, 2008Прачытаў толькі што на Рамблеры навіну - “Расейцам будуць выдаваць ліцэнзіі на гастарбайтараў”… І вось такое ўражаньне, што ў Расеі зноў ўвялі прыгоньніцтва. А на кожны Юр’яў дзень гастарбайтары змогуць пераходзіць да іншых расейцаў…
kostya78: “А раз на рік, в день свого народження, Путін буде давати “вольні” як знак найвищої милості до своїх холопів.“
Яблыкі й 21 адсотак
Sunday November 16th, 2008
Рэгулярнае ўжываньне яблык спрыяе павялячэньню тэрміну жыцьця чалавека, а таксама амалажэньню арганізма. Так сьцьвярджаюць брытанскія навукоўцы з Інстытута дасьледваньняў ежы горада Норыч.
Яны вынайшлі ў яблыках складаны элемент, які амалажвае сэрца, паляпшае цыркуляцыю крыві й падвышае ўзровень аховы ймуннай сыстэмы. Элемент, які называецца эпікатэхін паліфэнол, валодае унікальнай здольнасьцю пазытыўна ўплываць на сэрцава-судзінную сыстэму, у тым ліку падтрымлівая эластычнасьць крывяносных судзін.


