Таварыства беларускай мовы
Таварыства беларускай мовы звярнулася да прыхільнікаў беларускай мовы з просьбай аб дапамозе.
Пасьля таго, як з красавіка ў 10 разоў была ўзьнята арэндная плата, арганізацыя вымушана штомесяц плаціць каля 1 тысячы эўра за два свае офісы - у Мінску й Гомелі. Усе звароты да ўладаў ды апазыцыі, у тым ліку да лідэраў Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна і руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, з просьбай дапамагчы мелі “нулявы вынік”.
- Зараз мы разлічваем толькі на простых грамадзянаў, якія, хто колькі можа, ахвяруюць грошы на падтрымку ТБМ. Гэта выкладчыкі, настаўнікі, студэнты, пенсіянеры, якіх да забяспечаных людзей наўрад ці можна аднесці. А вось лідэры апазіцыі чамусьці дапамагчы ТБМ альбо не могуць, альбо, што хутчэй, не жадаюць, - кажа А.Трусаў.
ТБМ заклікае ўсіх грамадзянаў, якія неабыякавыя да роднай мовы і роднай культуры, дапамагчы таварыству.
Рахунак ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” №3015212330014 ў Гардырэкцыі ААТ “Белінвестбанка”, код 764”.


Wednesday September 17th, 2008 at 04:46 PM
Aj, hety TBM pavinien pamierci naturalnaj śmierciu.
Wednesday September 17th, 2008 at 05:55 PM
A čym tak nie padabajecca TBM?
U mianie Trusaŭ, darečy, vykładčykam byŭ - adekvatny čałaviek.
Wednesday September 17th, 2008 at 07:44 PM
Усе арганізацыі грамадскія гэта закранула. Наш працоўны офіс таксама пераехаў, бо ГА ня здольная плаціць так шмат, нажаль. А што палітыкі? Палітыкі ў нас сапраўды змагаюцца не за штосьці, а супраць кагосьці. І глупа спадзявацца на палітыкаў і пастаянна перакладаць на іх віну. Хай яны там сабе тусуюцца і змагаюцца за Беларусь, як могуць.
А калі людзі самі не дапамогуць арганізацыі - то ніхто не дапаможа.
Thursday September 18th, 2008 at 11:12 PM
Heta nie pytańnie asoby Trusava, i navat nie pytańnie padabajecca-nie-padabajecca. Jany nie zasłužyli padtrymki ludziej, voś i ŭsio.
Razumieješ, u siońniašniaj sytuacyi biełaruskaj movy TBM, kali b jano było razumnaj arhanizacyjaj, musiła b dziejničać ahresiŭna, karystajučysia ŭsimi srodkami - ad pijaru da adkrytaj fizyčnaj baraćby - kab pryciahnuć uvahu hramadztva i da siabie i da balučych pytańniaŭ, na jakija dziaržavie naplavać. Jany pavinny dziejničać jak Greenpeace (jaki, darečy, pryncupova isnuje na hrošy indyvidualnych achviaradaŭcaŭ), a nie jak klub pa intaresach. A kali nia zdolnyja dziejničać efektyŭna, nafiha jany tady patrebnyja? Ani biełaruskaj movie ad ich nie lahčej, ani ludziam jany biez patreby.